ХМЯЛЬНІ́ЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на ПдЗ Украіны. Утворана 22.9.1937. Да 1954 наз. Камянец-Падольская вобл.Пл. 20,6 тыс.км². Нас. 1441,6 тыс.чал. (2001), гарадскога 45%. Цэнтр — г.Хмяльніцкі. Найб. гарады: Камянец-Падольскі, Шапятоўка, Славута.
Паверхня — спадзістахвалістая раўніна, парэзаная далінамі рэк, ярамі. Займае цэнтр.ч. Падольскага ўзв. (выш. да 396 м), на Пн — ч. Валынскага ўзвышша. Карысныя выкапні: торф, гаручыя сланцы, буд. матэрыялы (каалін, гліны, вапнякі, мел, гіпс, граніты). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -5,6 °C, ліп. 19,4 °C. Ападкаў 550—600 мм за год. Гал. рэкі: Днестр, Паўд. Буг, вярхоўі Гарыні і Случы (бас.р. Прыпяць). Глебы дзярнова-падзолістыя, чарназёмныя (на Пн), шэрыя і светла-шэрыя ападзоленыя (на Пд). Большая частка Х.в. размешчана ў лесастэпавай зоне. Пад лесам каля 13%, пераважна на Пн (хваёвыя лясы з дамешкамі бярозы і асіны), на Пд у далінах рэк і на водападзелах — невял. масівы з дуба, граба, клёна, ліпы, бука.
Асн. галіны прам-сці — харч. (цукр., мясная, малочная, сыраробная, алейная, агароднінакансервавая, спіртавая, піваварная, кандытарская, мукамольна-крупяная), камбікормавая, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання кавальска-прэсавага, для харч. прам-сці, трансфарматарных падстанцый, электрапрылад, кабелю, трактарных агрэгатаў, дрэварэзальных інструментаў, радыётэхнікі), лёгкая (тэкст., швейная, трыкат., гарбарна-абутковая), дрэваапр., у т. л. мэблевая і цэлюлозна-папяровая, шкляная, фарфора-фаянсавая. Хмяльніцкая АЭС. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытв-сці збожжа, цукр. буракоў і мяса-малочнай жывёлагадоўлі.
Пад с.-г. ўгоддзямі 1,5 млн.га. Пасяўныя пл. займаюць 1,1 млн.га (2000). Асн. збожжавыя культуры — азімая пшаніца, ячмень, зернебабовыя, кукуруза; таксама авёс, проса, грэчка; з тэхн. — цукр. буракі, сланечнік, рапс, тытунь, хмель, цыкорыя, каляндра; з кармавых — караняплоды, канюшына, люцэрна. Бульбаводства, агародніцтва. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак і коз. Развіты птушкагадоўля, рыбаводства, пчалярства. Даўж. чыгунак 732 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 7 тыс.км. Асн. чыгунка Кіеў—Львоў, аўтадарогі Кіеў—Вінніца—Хмяльніцкі—Львоў, Хмяльніцкі—Камянец-Падольскі—Чарнаўцы. Суднаходства па р. Днестр. Газаправоды «Саюз», Кіеў—захад Украіны, Урэнгой—Памары—Ужгарад.